Паводле дадзеных Міністэрства аховы здароўя ў Беларусі з пачатку пандэміі зарэгістравана 55 369 выпадкаў каранавірусной інфекцыі. Гэта азначае суткавы прырост колькасці захварэўшых – 689 чалавек.
Ачунялі і выпісаныя 31 373 пацыентаў, памерлі 318 чалавек. Усяго праведзена 749 917 тэстаў.
За апошні тыдзень, з 8 да 15 чэрвеня, шмат новых захворванняў зафіксавана ў Полацкім раёне – ажно 150 новых выпадкаў каранавіруса. Гэта амаль у тры разы больш, чым за папярэднія сем дзён – з 1 па 8 чэрвеня, паведамляе партал Tut.by.
Рост захворванняў журналісты звязваюць з хрэсным ходам, які прайшоў у горадзе 11 дзён таму.
юл